Описание
Вулькаўскае возера.
Вулькаўскае возера знаходзіцца на ўсход ад вёскі Вулька-Целяханская, або за 1 км на поўнач ад г.п. Целяханы ў басейне ракі Ясельда. Гэты 3-ці па плошчы азёрны вадаём Івацэвіцкага раёна.
Размешчана яно на плоскахвалістай водна-ледніковай раўніне з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, катлавінамі, лагчынамі.
Катлавіна возера карставага паходжання, авальнай формы, выцягнута ў мерыдыянальным накірунку. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, пясчаныя, на поўначы тарфяністыя, пераважна пад хваёвым лесам і хмызняком, месцамі (на ўсходзе) разараныя. Берагі возера высокія, пясчаныя, парослая пераважна аерам, маннікам, месцамі трыснягом і камышамі.
Вузкая літаральная паласа складзена пяскамі, а глыбей залягаюць аліўкавыя сапрапелі і чорны глей. Возера праточнае. З поўначы на поўдзень праз возера праходзіць Агінскі канал. З поўначы ў возера ўпадае яшчэ 3 невялікія, моцна зарослыя канавы, значэнне якіх у гідралагічным рэжыме возера выяўляецца толькі вясной.
Плошча люстра возера каля 0,49 км2. Найбольшая даўжыня возера складае 1,03 км, а шырыня – 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі каля 2,8 км. Найбольшая глыбіня возера каля 24 метраў. Па гэтаму паказчыку Вулькаўскае возера знаходзіцца на 2 месцы ў раёне і вобласці Сярэдняя глыбіня – 6 метраў. Аб’ём вады ў возеры – 3,12 млн. м3.[4]
Плошча вадазбору 145,9 км2. Вадазбор пераважна знаходзіцца пад лесам, невялікая яго частка забалочаная.
Іхтыяфауна возера дастаткова разнастайная. Пераважаюць акунь, лешч, плотка, карась, шчупак, лінь. У возеры водзяцца ракі.
Вульковское озеро 42,9 км на север от Пинска - описание, координаты, фотографии, отзывы и возможность найти это место в Брестской области (Беларусь). Узнайте где находится, как добраться, посмотрите что интересного вокруг. Ознакомьтесь с другими местами на нашей интерактивной карте, получите более подробную информацию. Познайте мир лучше.



Отзывы и комментарии
(